3D ДРУК НА ЗАМОВУ

Выраб невялікіх дэталяў і фігурак з плястыку

Тэлефон і мэсэнджэры
+375295249807
імэйл
3ddruk.by@gmail.com
лякацыя
г. Кобрынь, вул. Чкалава 103

FDM 3D ДРУК

У гэтым мэтадзе 3D друку ніць праходзіць праз гарачае сапло, топіцца й наносіцца на паверхню тонкімі гарызантальнымі слаямі, звычайна таўшчынёй ад 0.06 да 0.3 мм. Можна друкаваць дэталі мэханізмаў (напрыклад шасьцярні), прататыпы, элемэнты мэблевай фурнітуры, мастацкія фігуркі, падстаўкі, накрыўкі, заглушкі ды многае іншае.

Максымальны памер 300х300х300 мм.

LCD (ФОТАПАЛІМЕРНЫ) 3D ДРУК

Мадэль ствараецца цьвярдзеньнем ад паслойнага засьвечваньня спэцыяльнага вадкага фотапалімеру (смалы) ўльтрафіялетам. Больш дакладны за FDM 3D друк. Таўчыня слою друку звычайна ад 0.03 да 0.10 мм. Можна друкаваць рэчы для дэнтальнай, ювэлірнай дзейнсьці, мастэр-мадэлі для ліцьця, мастацкія фігуркі ды іншае.

Максымальны памер 134х84х165 мм.

3D СКАНАВАНЬНЕ

3D сканаваньне - працэс стварэньня лічбавай 3D мадэлі зь фізычнай. 3D сканэр рухаецца вакол  аб'екта й стварае мноства здымкаў, пры гэтым мерае адлегласьць ад сканэра да розных пунктаў аб'екта. Сабраная сканэрам інфармацыя апрацоўваецца кампутарнай праграмай, якая генэруе лічбавую 3D мадэль - копію фізычнай. Створаную лічбавую мадэль можна пры патрэбе падрэдагаваць і надрукаваць на 3D прынтары. Дакладнасьць сканаваньня - 0.15мм.

Прыклады работ:

трон
штуцэр
корпус для мод бокса
гаршчок-чэрап
шасьцярні
набор дэталяў
корпус прататыпу
маленькія шасьцярні
крыльчатка
нож з Counter-Strike
Буда
сківіца
Больш работ глядзеце ў INSTAGRAM

МАТАР'ЯЛЫ ДЛЯ FDM ДРУКУ:

ПЛА (поліляктыд) - экалягічна чысты плястык на аснове кукурузнага крухмалу або цукровага трысьнёгу. Пачынае дэфармавацца пры тэмпэратуры 60 °C. Гладкі й бліскучы, падкрэсьлівае эстэтыку мадэлі.
АБС (акрыланітрынбутадыенстырол) - тыповы тэрмаплястычны палімер, пругкі, вільгацетрывалы. Пачынае дэфармавацца пры тэмпэратуры 100 °C. Не ўжываецца для харчовых мэтаў.
АСА (акрыланітрыл стыролакрылат) - па ўласьцівасьцях падобны да АБС плястык, у дадатак трывалы да ўльтрафіялету (не жаўцее пад сонцам). Можа выкарыстоўвацца знадворку.
Нэйлён (поліамід) - моцны, надзейны, трывалы да цярця й да разрыву матар'ял. Найлепш за астатанія матар'ялы пасуе для дэталяў з рэгулярнай фрыкцыяй (шасьцярні, зашчоўкі ды інш.). Крыху гнуткі.
ПК (полікарбанат) - моцны, цьвёрды, ударатрывалы (часта выкарыстоўваецца ў куленепрабіўным шкле), а таксама трывалы да ўзьдзеяньняў розных рэчываў і надвор'я. Вытрымвае тэмпэратуру да 110 °C.
ТПС (тэрмаплястычны суполіэстэр) - элястычны гумападобны матар'ял. Трывалы да сьціраньня, узьдзеяньня аліваў, шмаравідлаў. Можа выкарыстоўвацца для вырабу пракладак, ушчыльненьняў. Прыдатны для знадвонага карыстаньня.
У наяўнасьці бываюць і іншыя матар'ялы. Памагу падабраць пад любую патрэбу.

Кошты:

Кошт друку за 1 грам ад 0,20 да 2,00 рублёў. Ён залежыць ад віду 3D друку, таўшчыні слою, дыямэтру сапла (для FDM 3D друку), тыпу матар'ялу, аб'ёмаў друку. Каб даведацца суму роздруку трэба пераслаць файл(ы) 3D мадэлі(яў) ды паведаміць патрабаваньні да надрукаваных рэчаў.

Калі ў Вас няма патрэбнага файла то
паслугі 3D мадэляваньня або 3D сканаваньня аплочваюцца асобна. 3D мадэляваньне можа быць бясплатным пры вялікіх аб'ёмах друку.

Кошт 3D сканаваньня - 50 рублёў. Можа быць таннейшым калі замаўляецца разам з друкам.

Мінімальны кошт замовы - 50 рублёў.

Вы таксама можаце знайсьці 3D мадэль для друку па спасылках:
thingiverse
yeggi
youmangine
3D today
pinshape
Zortrax
threeding

Аплата:

- праз сыстэму АРІП;
- накладзеным плацяжом;
- банкаўскай карткай анлайн;
- пераводам на разьліковы рахунак (для юрыдычных асобаў і ІП);

Падрабязьней пра аплату

Webpay

Дастава поштай:

- па Беларусі:
- стандарт:  бясплатна, 1-3 працоўныя дні, забор у аддзяленьні;
- экспрэс: 5 рублёў, 1 працоўны дзень да дзьвярэй;
- міжнародная: тэрміны й кошты розныя, вызначаюцца індывідуальна;

Магчымы самавываз.

У выпадку калі Вы зь нейкай прычыны не атрымалі аплочаны тавар, калі ласка, зьвяжэцеся з мною любым зручным для Вас спосабам.
Тэлефон і мэсэнджэры
+375295249807
імэйл
3ddruk.by@gmail.com
лякацыя
г. Кобрынь, вул. Чкалава 103
ІП Паленік Сяргей Валянцінавіч

УНП: 291447441.
Зарэгістраваны 06.07.2016 Кобрыньскім РВК.
Інтэрнэт-крама 3ddruk.by зарэгістраваная ў гандлёвым рэестры РБ 05.08.2016 № 347363.
Паштовы й юрыдычны адрас:
225306, Рэспубліка Беларусь, Берасьцейская вобласьць, г. Кобрынь, вул. Чкалава 103.

Замовы прымаюцца кругласуткава. Апрацоўваюцца па буднях з 10:00 да 18:00.
Instagram.com
facebook.com
vk.com
Twitter.com